«Один в каное» спявалі па-беларуску (фота)
У мінскім клубе «Бруге» 18 чэрвеня адбыўся канцэрт украінскага індзі-трыа «Один в каное». Як прайшоў лірычны вечар і наколькі цёпла сустрэлі львавян — у нашым фотарэпартажы.

Гісторыя гурта бярэ пачатак з 2010 года. Праз некаторы час калектыў вынікова сфармаваўся, пачаў гастраляваць і атрымаў некалькі ўзнагарод і прызнанне. У 2016 «Один в каное» выдаў свой дэбютны двухбаковы альбом, восенню гэтага года чакаецца выхад другой кружэлкі.
Музыкі спяваюць пераважна на ўкраінскай мове, хаця ёсць песня «Пішы» па-беларуску. Яна прагучала на канцэрце. Паводле прызнання салісткі гурта Ірыны Швайдак, яе бабуля паходзіць з Беларусі, і яна крыху пазнаёміла ўнучку з нашай мовай.