Оксфардскі слоўнік назваў слова 2018 года
Оксфардскі слоўнік назваў слова «таксічны» словам 2018 года.
Кіраўнік электроннай версіі Оксфардскага слоўніка Кэтрын Конар Марцін адзначыла, што за мінулы год на сайце была адзначана цікавасць да слова «таксічны». Аднак слова было абрана не зыходзячы з дадзеных статыстыкі ўжывання, а з-за шырокага спектру кантэкстаў, у якіх яно ўжываецца ў нашы дні. У прыватнасці, яго кажуць і для апісання працэсаў забруджвання навакольнага асяроддзя, і для апісання таксічных супольнасцяў, таксічнай палітыкі.
У 2017 годзе словам года было «youthquake», даслоўна «моладзетрус» (па аналогіі з earthquake — землятрус). Яно пазначае значную культурную, палітычную ці сацыяльную змену, выкліканую дзеяннямі або ўплывам моладзі. У 2016-м словам года была «постпраўда». Паняцце апісвае або пазначае абставіны, пры якіх аб'ектыўныя факты аказваюцца менш важнымі пры фармаванні грамадскай думкі, чым заклікі да эмоцый і асабістых перакананняў.
Паводле belta.by