Олівер Стоўн здыме фільм пра Віктара Януковіча
Амерыканскі рэжысёр Олівер Стоўн хутка пачне здымаць фільм пра былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Пра гэта Стоўн паведаміў у сваім фэйсбуку.
"На днях сустракаўся з Віктарам Януковічам, размаўляў з ім чатыры гадзіны для дакументальнага фільма на англійскай мове, які будуць прадзюсаваць украінцы", — напісаў
рэжысёр.
Олівер Стоўн лічыць, што Януковіч быў зрынуты ў выніку неканстытуцыйнага перавароту.
"Януковіч быў законным прэзідэнтам Украіны, пакуль не быў скінуты. Дэталі будуць паказаны ў фільме, але ўжо цяпер зразумела, што так званыя снайперы, якія паранілі 14 паліцэйскіх і 85
грамадзянскіх асоб, а таксама забілі 45 пратэстуючых, былі дасланыя трэцяй бокам", —працягвае Стоўн.
Ён перакананы, што не абышлося без умяшальніцтва ЗША. "У той час як усе кажуць пра "рускіх у Крыме", варта было б казаць пра "ЗША ва Украіне",
— адзначае Стоўн.
Олівер Стоўн - рэжысёр, прадзюсер, пісьменнік. Уладальнік "Оскара", а таксама узнагарод Венецыянскага і Берлінскага кінафестываляў. Вядомы такімі карцінамі, як
"Узвод", "Конан-варвар", "Уол-стрыт", "Прыроджаныя забойцы", "Вежы-двайняты" і інш.
Таксама рэжысёр здымае фільм пра беглага супрацоўніка Агентства нацыянальнай бяспекі Эдварда Сноўдэна, які знаходзіцца ў Расіі. Стоўн экранізуе раман адваката амерыканца Анатоля Кучар. Ролю
Сноудэна выканае галівудскі акцёр Джозэф Гордан-Левіт.
Interfax