«Open Space» выпусцілі новы альбом
15 сакавіка гурт “Open Space выпусціў свой другі поўнафарматны альбом «Pressure». Працу над альбомам гурт распачаў яшчэ ў 2010 годзе, і першапачаткова яго планавалася выпусціць увесну 2011 года.
15 сакавіка гурт “Open Space выпусціў свой другі поўнафарматны альбом «Pressure». Працу над альбомам гурт распачаў яшчэ ў 2010 годзе, і першапачаткова
яго планавалася выпусціць увесну 2011 года.
«Але запіс зацягнуўся, — кажа вакаліст гурта Віталь Маціеўскі. — Цэлы год мы шукалі “свой гук сярод многіх беларускіх студый. Але пасля спрыяльнага збегу
абставін нам пашчасціла пазнаёміцца з адным украінскім гукарэжысёрам, які змог “патрапіць у дзясятачку у плане гучання на новым узроўні».
Запіс альбому на ўкраінскай студыі пачаўся ўвесну 2011 года, і роўна за год гурт стварыў паўнавартасны альбом з 11 песень. Частка з іх ужо прэзентавалася ў рамках міні-альбомаў «Let It
Go» і «Bookseller», а другая частка будзе прадстаўлена ў студыйным запісе ўпершыню. Звядзенне і мастэрынг альбому рабіў Дзмітрый Іваней, які супрацоўнічаў з такімі вядомымі
выканаўцамі, які Ані Лорак, Алена Вінніцкая, Грын Грэй, ДДТ ды іншымі.
Па даўняй традыцыі альбом можна бясплатна спампаваць з афіцыйнага сайта гурта (http://www.osband.com/). Альбом выйдзе і на фізічным носьбіце – тыраж кружэлак ужо выраблены лэйблам
«Вігма» і хутка з'явіцца ў крамах. Тых, хто набудзе новы альбом на кружэлцы, чакае сюрпрыз – акрамя дыска ў скрынцы можна будзе знайсці прыемны падарунак у выглядзе
плаката.
Канцэртную прэзентацыю альбома музыкі маюць зладзіць 22 сакавіка ў клубе «RE:PUBLIC» — у рамках праекта «СТАрт». Па традыцыі праекта ўваход на канцэрт
будзе бясплатным.
Гурт «Open Space» быў заснаваны ў 2006 годзе ў Мінску. Акрамя альбома «Pressure» за 6 год існавання гурта паспелі выйсці адна паўнафарматная кружэлка і чатыры
міні-альбомы, песні з якіх даволі актыўна ратыруюцца на радыё. У 2010 годзе «Open Space» атрымалі «рок-карону» у намінацыі «поп-рок праект года»
на «Рок-каранацыі — 2009».