Пад Брэстам частку маёнтка Сапегаў-Патоцкіх прадаюць з аўкцыёна

На сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы з'явіўся лот з пазнакай «Гісторыка-культурная каштоўнасць». Прадаюць частку маёнтка Сапегаў-Патоцкіх у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Пачатковая цана — 134 000 рублёў.

butb1_1067x800.gif


Пад Брэстам частку маёнтка Сапегаў-Патоцкіх прадаюць з аўкцыёна.
Будынак можна выкарыстоўваць пад гандлёвы аб'ект, адміністрацыйныя памяшканні ці нават пад жыллё. Яго агульная плошча 227,3 кв. м. да сядзібы прыкладаецца ўчастак плошчай 0,1387 гектар, які аддаецца ў арэнду на 30 гадоў.
Таргі прызначаныя на 15 кастрычніка.
Паводле reform.by.