Пад Гродна пройдзе вялікі панк-рок фестываль
Міжнародны панк-рок фестываль Out of the Streets пройдзе 16 жніўня на тэрыторыі базы адпачынку «Вялес» недалёка ад Гродна. Яго ўдзельнікамі стануць гурты з Германіі, Польшчы, Літвы, Расіі і Беларусі.
Хэдлайнеры фестывалю — нямецкія хадкоршчыкі Wasted Youth. Гурт
існуе з 2008 года і за гэты час не раз дзяліў сцэну з Agnostic Front, Madball, Death Before Dishonour, Vitamin X, H2O. У 2013 годзе Wasted Youth выпусцілі на вініле спліт з адной з найстарэйшых
ой-груп The Oppressed, а затым запісалі сінгл «Knights of the Oppressed».
Яшчэ адным хэдлайнерам фестывалю стане варшаўская скрымо-банда Hard to Breathe. Польшчу таксама прадставяць групы The Lowest і Drip Of Lies. Акрамя таго, на Out of the Streets
выступяць літоўцы SAAT, немцы Sickmark, расійскія гурты Bystreet і Choix, а таксама беларусы Pull Out An Eye, Bagna, Deadfall, Karramba!, Unsilent, I Hope You Die, Signal of Hope і Nihil Novi. Начная
праграма фестывалю будзе складацца з сэтаў дыджэяў Fox, Dragga і Trojanych.
Квіткі на фестываль ужо паступілі ў продаж. Першая партыя каштуе 150 тысяч рублёў. Таксама на Out of the Streets арганізуюцца аўтобусныя туры з Мінска і Масквы.
ultra-music.com