Падарунак геніям

Напрыканцы лістапада ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках ХІХ Фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» прагучала прэм'ера новай
праграмы ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.




Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнік музычна-літаратурна-мастацкі праект у гонар 80годдзя Уладзіміра Караткевіча. Чыталіся вершы нашага класіка-сучасніка, гучала музыка С.
Манюшкі, В. Кузняцова, Г. Гарэлавай, С. Бельцюкова, А. Янчанкі і самога Байдава.



Напрыканцы лістапада ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках ХІХ Фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» прагучала прэм'ера новай праграмы ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнік музычна-літаратурна-мастацкі праект у гонар 80годдзя Уладзіміра Караткевіча. Чыталіся вершы нашага класіка-сучасніка, гучала музыка С. Манюшкі, В. Кузняцова, Г. Гарэлавай, С. Бельцюкова, А. Янчанкі і самога Байдава.

Аўтарам сцэнарыя праграмы выступіла Ірына Дубянецкая, і як заўсёды ўвасобленыя ёй ідэі былі прадстаўлены ў вытанчана-прадуманай гарманічнай форме. Вельмі пасавала падзеі падрыхтаваная непасрэдна ў малой зале выстава кніг і сямейных фотаздымкаў Караткевіча. А пачалася праграма з адкрыцця ў дольным фае філармоніі мастацкай выставы карцін Яўгена Куліка і скульптур Геніка Лойкі. Цвет мінскай інтэлігенцыі слухаў успаміны сябры Караткевіча прафесара Адама Мальдзіса і прывітанні мастацкага кіраўніка праекта, нязменнага лідэра «адраджэння капэлы» Віктара Скарабагатава.

Трэба адзначыць, што праграма была пабудавана Ірынай Дубянецкай вельмі эстэтна. У «вершавых» перапынках з праектара на экран выводзіліся паэтычныя словы і выявы адпаведных кожнай тэматычнай частцы рэлігійных карцін.

Што вельмі ўражвае, ансамбль салістаў «Класік-Авангард» выдае па некалькі прэм'ерных праграм за канцэртны сезон. 11 снежня ў той жа малой зале філармоніі а 19-й гадзіне наўздагон сыходу незабыўнага і шчодрага на шапэнаўскія імпрэзы юбілейнага года Шапэна прагучыць спецыяльная канцэртная праграма. Яна складзена з твораў кампазітара, які займеў шанаванне не толькі на радзіме, але і ва ўсім свеце. Развітальны жэст, развітальны канцэрт напрыканцы юбілейнага, абвешчанага на Беларусі, года Шапэна.

Запрашаем нашых чытачоў ацаніць майстэрства маладых піяністаў Аляксандра Музыкантава, Васіля Нетука, Кацярыны Марэцкай, Кацярыны Матох. У праграме канцэрта 11 снежня «Варыяцыі на тэму В.А. Моцарта «Дон Жуан», «Фантазія на тэмы папулярных польскіх твораў», «Кракавяк», Вялікае канцэртнае ронда, «Вялікі бліскучы паланэз». Праграму вядзе Святлена Немагай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: