Падмурак быў з габрэйскіх магільных пліт...
Пры зносе высветлілася, што падмурак мінскага будынка быў складзены з габрэйскіх магільных пліт.
Сёння ў телеграм-канале «Минск и минчанин» з'явілася наступнае паведамленне: «Даслалі на пошту. У дворыку БДУ зараз рыхтуецца пляцоўка пад новы будынак метрапалітэна для абслугоўвання трэцяй і чацьвертай лініі. Мабыць, зносіцца падмурак будынка, які тут раней стаяў. Падобна на тое, што яго падмурак быў складзены з магільных пліт з габрэйскіх могілак».
Гаворка ідзе пра расчыстку пляцоўкі пад будаўніцтва інжынернага корпуса метрапалітэна.
Хутчэй за ўсё, гэта падмурак знесенага будынка біяфака, які ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя пабудавалі з магільных пліт, узятых з ліквідаваных габрэйскіх могілак на месцы стадыёна «Дынама».
З гэтым пунктам гледжання згодны і культуролаг, гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі.
«Цалкам верагода, — сказаў ён. — Тады з магільных пліт будавалі шмат чаго, у прыватнасьці, партал Дома афіцэраў з такіх выкладзены, і цокалі некатарых дамоў. Падумайце самі — куды падзеліся якасныя гранітныя помнікі са Стражаоўскіх, Свята-Рохаўскіх, лютаранскіх, татарскіх могілак? Усё пусцілі ў элітнае будаўніцтва, аддзелку... Гэта ж былі тысячы помнікаў».
Паводле www.the-village.me