Паэтычны тэатр «Арт.С» запрашае на творчы вечар

Мерапрыемства адбудзецца 7 снежня, уваход вольны.

art_veczaryna_logo_1.jpg

7 снежня а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, ст. м. «Парк Чалюскінцаў») адбудзецца творчая вечарына «Паэтычна-гарадскі шпацыр. Менск». Арганізатар – Паэтычны тэатр «Арт.С». Прагучаць цікавыя і малавядомыя гісторыі пра Мінск і вершы ў выкананні аўтараў.
Сярод выступоўцаў – Серж Мінскевіч, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Алег Грушэцкі, Ірына Клімковіч, Максім Клімковіч, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Антаніна Хатэнка, Юры Пацюпа, Станіслава Сыс, Сяргей Сыс. Вядоўцы – Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.
Чытайце таксама: Творчы юбілей. 10 год Паэтычнаму тэатру «Арт.С»
Паводле прэс-рэлізу