«Палац» адкалядаваў са сваімі лепшымі песнямі

Увечары 6 студзеня ў мінскім клубе Re:Public прайшоў канцэрт «Каляды ў вялікім горадзе» гурта «Палац».



palac2.jpg

У гэтым годзе споўнілася 15 гадоў праекту лідара гурта «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які ў мінулым годзе атрымаў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаванае дзейства «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клубнай абстаноўцы, а не ў канцэртных залах.
Спецыяльна да каляднага вечара «Палац» падрыхтаваў вялікую сольную праграму – музыкі зайгралі песні з апошняга альбома «Кола грукатала», свае галоўныя хіты і ўспомнілі кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў.
Усіх гасцей арганізатары «Каляд у вялікім горадзе» заклікалі прыходзіць на канцэрт у карнавальных касцюмах.

БелаПАН