"Палац" выступіць з калядным канцэртам

Гэтым разам для правядзеньня мерапрыемства выбрана клубная пляцоўка Мінску.



palac.jpg

Гурт "Палац" запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце.

Канцэрт «Каляду ў Вялікім Горадзе» адбудзецца 6 студзеня ў клубе Re:Public.

У гэтым годзе спаўняецца 15 гадоў праекта лідара гурта «Палац » — «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які ў мінулым годзе атрымаў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаванае дзейства «Каляды ў Вялікім Горадзе» цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залах. На гэты раз для правядзення мерапрыемства выбрана клубная пляцоўка Мінску — Re:Public, піша ultra-music.com.

Спецыяльна да каляднай вечарыны на 6 студзеня гурт «Палац» рыхтуе вялікую сольную праграму — музыкі сыграюць песні з апошняга альбома «Кола грукатала», свае галоўныя хіты і ўспомняць рарытэтныя рэчы — тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў.

Арганізатары фэсту «Каляды ў Вялікім Горадзе» заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных касцюмах.

www.radyjo.net