Паліна Рэспубліка скарыла журы ўкраінскага музычнага шоу
Беларуская спявачка пачаставала журы дранікамі ўласнага прыгатавання і выканала песню Земфіры ў своеасаблівай манеры, паведамляе Белсат.
24-гадовая спявачка, якая цяпер выступае пад сцэнічным імем Palina, скарыла журы ўкраінскага шоу X-Фактар. Беларуска прайшла ў наступны этап музычнага тэлеконкурсу. Засталося толькі 9 удзельнікаў.Падчас адбору на шоу Palina выканала аўтарскую песню «Пинки» на расійскай мове. Гэтым разам беларуская спявачка выканала «Арывідэрчы» Земфіры. Адзін з суддзяў прызнаўся, што калі гучалі словы песні «корабли в моей гавани», ён думаў пра ўкраінскіх маракоў, захопленых Расеяй у палон.