Палтэргейст ці дамавік? Кампанія «Будзьма!» запрашае на анлайн-дыскусію пра беларускую міфалогію

Кампанія «Будзьма!» запрашае на анлайн-дыскусію: паразважаць на тэму, чым гарадскія міфы адрозніваюцца ад вясковых, наколькі сучасны чалавек схільны ў іх верыць і ў чым адрозненне аўтэнтычнай міфалогіі ад кабінетнай.

052514408eee02ff156d4b35d611a4c1.jpg


Удзел у дыскусіі возьмуць: Яўген Кот, аўтар праекта «Беларускі бестыярый», кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, навуковы супрацоўнік дэпартамента гуманітарных навук ЕГУ Генадзь Коршунаў і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Зміцер Скварчэўскі.

Спікеры — абазнаныя эксперты — падзеляцца сваімі думкамі і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Паўдзельнічаць ці паглядзець дыскусію можна на youtube-канале 1 красавіка а 19-й гадзіне.

Разам з дыскусіяй «Будзьма» адкрывае культурна-асветніцкую анлайн-прастору «PartyZonа», з дапамогай якой гледачы здолеюць паўдзельнічаць у цікавых дыскусіях, асветніцкіх сустрэчах, прысвечаных нашай мове, культуры і гісторыі. А яшчэ там будзе магчымасць пазнаёміцца з нашымі творцамі, тымі, хто цяпер стварае адметную беларускую культуры.

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/Qjx8K9RwCRA