Памёр дзеяч дыяспары Юрка Станкевіч

Сёння ў Празе ва ўзросце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.



0a7aa4a7_eaa7_4d5c_abee_472445e33b72_mw640_mh331_s.jpg

Юрку Станкевічу — 85 гадоў

Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Празе ў сям'і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Ён быў сябрам Рады БНР, заснавальнікам суполкі беларусаў у Чэхіі «Пагоня», арганізаваў школку для беларускіх дзетак у Празе.

Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка, бізнэсовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» згадвае пра Юрку.

Цімошчанка: Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыццё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе.

www.svaboda.org