Памёр былы кіраўнік беларускай оперы Сяргей Картэс
На 82-м годзе жыцця памёр кампазітар Сяргей Картэс.
Сяргей Альбертавіч Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 у Чылі. Сям'я маці ў свой час эмігравала з Расійскай імперыі ў гэтую краіну, а бацька быў чылійцам.
У 1947 годзе сям'я папрасіла савецкае грамадзянства. Прыезд у СССР стаў магчымым ў 1955 годзе, месцам пражывання быў вызначаны Мінск.
Сяргей Картэс скончыў Беларускую кансерваторыю (1962). З 1966 г. — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 г. музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з'яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.
Паводле "Нашай Нівы"