Памёр Уладзімір Вайновіч
Пісьменнік у 1981 годзе быў пазбаўлены савецкага грамадзянства за свае публікацыі. Лічыцца, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.
Аб гэтым паведамляе TUT.BY са спасылкай на ТАСС. Дата і месца пахавання пакуль невядомыя, але хутчэй за ўсе пахаванне пройдзе ў панядзелак.
Вайновіч нарадзіўся 26 верасня 1932 у Сталінабадзе (зараз - Душанбе), у Таджыкістане. Ён з'яўляецца аўтарам раманаў "Жыццё і незвычайныя прыгод Івана Чонкіна", "Масква 2042", "Манументальная прапаганда" і інш. Таксама пісьменнік вядомы як аўтар тэкстаў да многіх песень. найбольшую вядомасць атрымала "Чатырнаццаць хвілін да старту", прысвечаная касманатўыцы. У 2011 годзе за раман "Манументальная прапаганда" Вайновіч быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Расіі.
Дысідэнцкая дзейнасць Вайновіча і зарубежныя публікацыі "Жыцця і незвычайных прыгодаў салдата Івана Чонкіна" пацягнулі за сабой ціск на яго з боку Саюза пісьменнікаў СССР і органаў дзяржбяспекі. У чэрвені 1981 года загадам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства. У 1981-1990 гг пражываў у ФРГ і ЗША, супрацоўнічаў з радыё "Свабода".
У жніўні 1990 яму было вярнулі савецкае грамадзянства, і ён змог з'ехаць назад у Расію.