Памёр рэжысёр Бернарда Берталучы
Італьянскі рэжысёр Бернарда Берталучы памёр ва ўзросце 77 гадоў у Рыме ў выніку доўгай хваробы, паведамляе выданне Repubblica.
Як пішуць італьянскія СМІ, не стала «апошняга з вялікіх майстроў нашага кіно», «адзінага італьянца, які атрымаў Оскар за рэжысуру».
Бернарда Берталучы нарадзіўся ў Парме ў 1940 годзе. Ён быў паэтам, рэжысёрам, прадзюсарам і міжнароднай зоркай. Паслядоўнік Гадара і Пазаліні, ён стварыў такія шэдэўры, як «Апошняе танга ў Парыжы», «Маленькі Буда», «Выслізгвалая прыгажосць», «Апошні імператар», за якога ў 1987 годзе атрымаў прэмію «Оскар».
Акрамя таго, Берталучы таксама ўладальнік «Залатога глобуса» (1988), BAFTA (1989) і іншых прэмій, а ў 2013 годзе італьянец нават атрымаў зорку на галівудскай Алеі славы. У 2014 годзе Бернарда Берталучы быў адзначаны Прэміяй міру на саміце лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.