Папа Рымскі прызнаў у жывёл наяўнасць душы

Папа Рымскі Францыск заявіў, што дзверы раю адкрытыя для жывёл. Суцяшаючы хлопчыка, які аплакваў смерць свайго сабакi, кіраўнік рымска-каталіцкай царквы сказаў яму, што «прыйдзе дзень, і мы ўбачым нашых жывёл у вечнасці Хрыстовай. Рай адкрыты для ўсіх стварэнняў Божых».

download__1__1.jpg


Гэтая пазіцыя далёкая ад пазіцыі папярэднікаў Францыска, у прыватнасці Бенедыкта XVI, які ў 2008 годзе заявіў, што для жывёл смерць азначае «канец зямнога існавання», пацвердзіўшы тым самым сцвярджэнне, што ў жывёл няма душы, піша greenbelarus.info.
Акрамя Францыска, раней толькі Ян Павел II сцвярджаў, што жывёлы «так жа блізкія Богу, як і людзі». Але за гэтым выказваннем не было афіцыйнай заявы Ватыкана. Цалкам магчыма, што яно з'явіцца пасля таго, як сваё меркаванне выказаў цяперашні пантыфік, падкрэслівае агенцтва AFP.
Заяву Папы Францыска з энтузіязмам прынялі зоаабарончыя арганізацыі, у тым ліку «Humane Society». Прызнанне існавання душы ў жывёл пацягне за сабой мноства этычных пытанняў, звязаных з абыходжаннем, якому яны падвяргаюцца. У прыватнасці, вернікам, магчыма, прыйдзецца пераглядзець пытанне пра ўжыванне мяса жывёл у ежу.