Партугалія прадставіла лагатып і слоган «Еўрабачання-2018»

Арганізатары «Еўрабачання-2018» у Партугаліі прадставілі новы лагатып конкурсу ў выглядзе марской ракавіны, а таксама дэвіз — «Усе на борт!».

3b22be7636a403209684929df1ad6e71.png


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце конкурсу.
На думку арганізатараў, лагатып і слоган павінны нагадваць аб адмысловым «марскім» статусе Партугаліі, якая размешчана на беразе Атлантычнага акіяна.


Нагадаем, пераможцам «Еўрабачання-2017», які прайшоў у Кіеве ў маі, стаў партугальскі спявак Сальвадор Сабраў з песняй Amar Pelos Dois («Для нас абодвух»), якую ён напісаў у суаўтарстве са сваёй сястрой Луізай.
Беларусь на «Еўрабачанні-2017» прадстаўляла група NaviBand, якая ўпершыню выканала з конкурснай сцэны песню па-беларуску.
Партугалія будзе прымаць конкурс упершыню. Удзел у конкурсе возьмуць 42 краіны. Сваіх прадстаўнікоў на конкурс ужо выбралі Бельгія і Фінляндыя, затое некалькі краін, у прыватнасці, Турцыя і Славакія адмовіліся ад удзелу.