Спявакі з ЗША і Канады падтрымалі барацьбу са СНІДам каверам на хіт гурта Queen

Выйшаў першы з трох запланаваных кавераў памяці легендарнай групы і ў падтрымку надыходзячага біяграфічнага фільма «Багемская рапсодыя» (студыя 20-ы век Фокс»).

shawn_mendes.jpg


У гонар жыцця і спадчыны Фрэдзі Мэркюры і групы «Queen» канадскі спявак і паэт Шон Мендес выпусціў акустычную інтэрпрэтацыю хіта 1981 года «Under pressure» («Пад ціскам»). Паслухаць яе можна тут.   Песня была запісаная разам з музыкантам, спяваком і прадзюсерам Тэдзі Гейгерам як першая ў шэрагу надыходзячых кавераў, якія пакліканыя не толькі аддаць належную памяць музыкам, але і падтрымаць фонд Mercury Phoenix Trust (MPT) які змагаецца са СНІДам па ўсім свеце. Шон Мендес, разам з лэйблам гуказапісу Universal Music Group (UMG) аддадуць прыбытак ад трэкаў у вышэй названы фонд.
"Шон – вельмі талентавіты артыст, і яны з Тэдзі далі нам цудоўную версію класікі Queen і Дэвіда Боўі. Усе мы ў The Mercury Phoenix Trust будзем вечна удзячныя ім і UMG за дапамогу ў бітве супраць глабальнай эпідэміі СНІДу", — сказаў менеджер Qween Джым Біч.
Фрэдзі Мэркюры, вакаліст і лідар рок-групы Queen памёр ад СНІДу у 1991-м годзе.
Паводле прэс-рэлізу.