Перамаглі іранцы

Міжнародны кінафестываль у Берліне, які завяршыўся 20 лютага, пацвердзіў сваю рэпутацыю палітызыванага форуму.

Міжнародны кінафестываль у Берліне, які завяршыўся 20 лютага, пацвердзіў сваю рэпутацыю палітызыванага форуму.
«Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафэсту адышоў іранскаму фільму «Надзін і Сімін, развод». Фільм Асхара Фархадзі распавядае пра сям’ю, што распадаецца, але, каб скасаваць шлюб, героі праходзяць выпрабаванне іранскай бюракратыяй. Лепшая мужчынская і жаночая роля таксама дасталіся гэтай карціне. Сябра журы — іранскі рэжысёр Джафар Панахі — у цырымоніі не ўдзельнічаў, бо на радзіме асуджаны на шэсць гадоў вязніцы.
Гран-пры атрымаў венгерскі класік Бэла Тар за нешматслоўную чорна-белую стужку «Турынскі конь». Карціна Ульрыка Кюлера «Сонная хвароба» пра герояў, якія лечаць афрыканскіх абарыгенаў, узяла «Срэбнага мя­дзведзя» за рэжысуру.
Карціна Аляксандра Міндадзэ «У суботу» — пра Чарнобыльскую катастрофу — прэмій не атрымала.