Першаму беларуска-англійскаму слоўніку ў малюнках «Наш дом / Our Home» патрэбна ваша дапамога!

Першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках праводзіць другую сесію краўдфандынгу, каб падвоіць запланаваны наклад кнігі з 500 да 1000 асобнікаў.

9882de430d8cd80de0551f710caea85d.jpg


«Наш дом / Our Home» — гэта першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках (picture dictionary), у якім будзе апісана каля 1500 «хатніх» словаў.
Кніжка змяшчае звыш за 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы — ад відаў будынкаў да прыладаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту, два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства малюнкаў. Сам слоўнік амаль падрыхтаваны — зараз ідзе праца над алфавітнымі паказальнікамі,  і плануецца да выдання ўжо напрыканцы жніўня 2016 года.
Але павялічэнне накладу кнігі да 1000 асобнікаў дазволіць знізіць на 30-40% іх сабекошт і, адпаведна, цану ў кнігарнях. Акрамя таго, Алена Ялавенка, кіраўніца праекта, абяцае: «Калі ў нас атрымаецца выдаць кнігу большым накладам, частка слоўнікаў трапіць праз творчыя конкурсы актыўным дзецям, студэнтам і настаўнікам з Мінску і рэгіёнаў».
Падтрымаць праект «Наш дом / Our Home» можна на краўдфандынгавай платформе «Мае сэнс». Усім, хто дапаможа на суму ад 20 беларускіх рублёў (дэнамінаванымі), арганізатары праекта абяцаюць падарункі: наборы аўтарскіх паштовак, постэры, пазлы, фартухі і, канешне, самі слоўнікі.