Першы відэаспектакль Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» даступны для прагляду анлайн

Ні адну прэм'еру Сямейнага інклюзіўнага тэатра «і» глядач не абыходзіць сваёй увагай, і кожны раз у калектыва ёсць чым здзівіць. Вось і цяпер, сёмая вялікая пастаноўка пры падтрымцы кампаніі А1 ператварылася ў першы ў гісторыі тэатра відэаспектакль. Што з гэтага атрымалася, гледачы могуць убачыць на ютуб-канале тэатра.

1__6__7.jpg


Спектакль паводле аповесці Астрыд Ліндгрэн «Роні, дачка разбойніка» — адна з самых маштабных пастановак Сямейнага інклюзіў-тэатра «і». У ім задзейнічана 70 чалавек, 40 з іх — акцёры, сярод якіх і дзеці з аўтызмам. Галоўныя ролі ў спектаклі выканалі юныя артысты — Воля Малатоўнік і сын вядомага беларускага драматурга Глеб Курэйчык.

Даведка: Аўтар п'есы «Роні, дачка разбойніка» любімая многімі пакаленнямі шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн, якая падарыла свету Карлсана і Пэпі Доўгую Панчоху. Пісьменніцы ўдалося стварыць дзіўны свет, у якім дзіцячая мудрасць шмат у чым пераўзыходзіць глупства дарослых людзей. У п'есе распавядаецца аб сярэднявечнай Швецыі і двух варагуючых разбойніцкіх кланах, дзе растуць дзяўчынка Роні і хлопчык Бірк. Яны пасябравалі і пакляліся быць братам і сястрой. Па ходзе дзеяння п'есы ім многае давядзецца перажыць разам: напад дзікіх вітраў, згубныя песні падземнага народа, равучы вадаспад і снежны палон. Але самае галоўнае — іх сяброўства і адданасць адзін аднаму змогуць перамагчы шматгадовую варожасць сваіх сем'яў.

Гэты спектакль тэатр «i» стаў рэпеціраваць і рыхтаваць яшчэ з восені 2019 года. Педагогі і дзеці разлічвалі, што прэм'ера адбудзецца ў траўні. Але з-за пандэміі прыйшлося адмяніць рэпетыцыі ў тэатры. Рэжысёры Сяргей Ісакаў і Ігар Сідорчык спрабавалі іх праводзіць анлайн, праз відэададатак, але дзецям было складана рэпеціраваць у адзіночку, не адчуваючы партнёра і не разумеючы, як сябе паводзіць на сцэне. Многія былі ўжо гатовыя змірыцца з тым, што з Роні давядзецца развітацца ў лепшым выпадку да верасня, але своечасова прыйшла прагрэсіўная ідэя: а што калі зняць спектакль на відэа? Як двухгадзінную тэатральную пастаноўку ператварылі ў 40-хвілінны фільм і чаму яго падрыхтоўка прымусіла ўсіх панервавацца, распавяла мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Кісялёва:
«Відэаверсія — гэта абсалютна іншы твор. Для пачатку нашаму рэжысёру-пастаноўшчыку Ігару Сідорчыку прыйшлося перакройваць сюжэт п'есы і рабіць з яго сцэнар тэлеверсіі. Затым трэба было шукаць пляцоўку, на якой адбудуцца здымкі. За гэта дзякуй Movie Production Company — найбуйнейшай у Беларусі прыватнай кінастудыі. І трэба сказаць, што без падтрымкі кампаніі А1 усе гэтыя задумкі ўвасобіць было б нерэальна. Ставіць відэаверсію ўзяўся Сяргей Ісакаў. Мы вельмі перажывалі, што не паспеем усё завяршыць своечасова, бо пасля доўгага перапынку трэба было зноў сабраць юных акцёраў, зноўку развучваць з імі ролі, паказваць, як паводзіць сябе ў кадры. І я вельмі рада, што нашы рабяты справіліся з гэтай задачай не горш, чым прафесіяналы».

3__9__4.jpg


У спектаклі, акрамя дзяцей, занятыя і педагогі тэатра, прафесійныя акцёры: Генадзь Фамін, Дзяніс Дадзішкіліані, Дыяна Флеер. Менавіта яны дапамагалі юным артыстам адаптавацца да здымак.
«Мы вельмі ўзрадаваныя, што сямейны інклюзіўны тэатр «і» змог увасобіць гэтую задумку. Кампанія А1 з'яўляецца генеральным партнёрам тэатра «i» з моманту яго заснавання — 2 красавіка 2016 года, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. — Мы падтрымліваем усе прэм'еры тэатра, уважліва сочым за яго дзейнасцю, радуемся поспехам акцёраў. Калі калегі звярнуліся да нас з просьбай падтрымаць іх задумку відэаспектакля, мы з радасцю пагадзіліся. Нават у бягучых абставінах у юных акцёраў павінна спраўджвацца мара — іграць у тэатры. І мы верым у тое, што гледачы змогуць убачыць поўную, двухгадзінную версію спектакля, але ўжо на сапраўднай сцэне».

4__4__4.jpg


Лепшай падзякай за працу дзецям, занятым у спектаклі, вядома ж будуць прагляд і водгукі, якія гледачы змогуць пакінуць у каментарах да відэатрансляцыі, але ёсць яшчэ адна форма падтрымкі — матэрыяльная. Абаненты А1 могуць пералічыць сродкі ў дапамогу Сямейнаму інклюзіў-тэатру «i» даслаўшы SMS на нумар 0204 або зрабіць USSD-запыт * 222 * 24 # (мінімальная сума дапамогі 2 рублі) альбо пералічыць грошы праз A1 Banking у мабільным дадатку аператара, а таксама праз АРІП, калі вы не абанент А1.
Паводле прэс-рэлізу