"Пінская шляхта" прызнана лепшым спектаклем фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску
Лепшым спектаклем V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, які завяршыўся ў Бабруйску, прызнана "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра (г. Пінск).
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце тэатральнага форуму.
Прыз за лепшую рэжысуру ўручаны рэжысёру-пастаноўшчыку Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя У.Маякоўскага Мікіце Кобелеву за спектакль "Любоў людзей".
За лепшую сцэнаграфію адзначаны спектакль "Ён. Яна. Вайна" Гомельскага абласнога драматычнага тэатра і яго мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў.
Перамогу ў намінацыях "Лепшая мужчынская роля" і "Лепшая жаночая роля" атрымалі магіляўчане Алена Дудзіч і Уладзімір Пятровіч — спектакль "Час сэканд хэнд" паводле п'есы С. Алексіевіч Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 9 калектываў з Беларусі і Расіі. У час урачыстага закрыцця фестывалю міністр культуры Барыс Святлоў уручыў нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі вядучаму акцёру сцэны бабруйскага тэатра Анатолю Двараннікаву за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё мастацтва.
Падзякі Міністэрства культуры ўдастоены акцёры Жанета Зарэмба і Аляксандр Парфяновіч.