Пяць прычынаў, каб “Be2gether”
25–27 чэрвеня на беларуска-літоўскім памежжы адбудзецца музычны фестываль “Be2gether. Падзея збірае тысячы людзей, каб яны маглі здорава прабавіч час разам,
незалежна на нацыянальнасць, узрост ці рэлігійныя перакананні. Слоган фэсту - "музыка адчыняе межы". І ў кожнага з вас, на нашу думку, ёсць сама меней 5 прычынаў, каб да гэтага свята
далучыцца.
Першая — празрыстыя межы
25–27 чэрвеня на беларуска-літоўскім памежжы адбудзецца музычны фестываль “Be2gether. Падзея збірае тысячы людзей, каб яны маглі здорава прабавіч час разам,
незалежна на нацыянальнасць, узрост ці рэлігійныя перакананні. Слоган фэсту - "музыка адчыняе межы". І ў кожнага з вас, на нашу думку, ёсць сама меней 5 прычынаў, каб да гэтага свята
далучыцца.
Першая — празрыстыя межы
Гэта, відаць, адзіны ў сучаснасці выпадак, калі дзяржаўная мяжа настолькі не перашкода для грамадзяніна Беларусі, які сабраўся на фестываль у іншую краіну. Пры наяўнасці квітка на фестываль
“Be2gether візу ў амбасадзе Літвы вам выдадуць бясплатна. Тэрмін падачы дакументаў працягнуты да 17 чэрвеня!
Другая — рамантычны замак
Выходныя ў ваколіцах замка — добрая традыцыя. Пагатоў — такога шыкоўнага рэнесанснага замка, як у Нарвілішках.
Вядомы яшчэ з XVI стагоддзя, у стагоддзі XVIII ён быў адбудаваны манахамі-францішканцамі і дзейнічаў як кляштар. Пасля Лістападаўскага паўстання кляштар быў ліквідаваны ўладамі Расійскай імперыі.
Замак быў ператвораны ў баракі, а касцёл пры ім разбураны.
Дзякуючы шчыраванням прадпрымальніка Гедрыуса Клімкявічуса і падтрымцы Еўрасаюзу, у ХХІ стагоддзі замак быў адрэстаўраваны і атрымаў новае жыццё. Цяпер там гатэль, канферэнц-зала, рэстарацыя, а
25–27 чэрвеня тут традыцыйна размесціцца штаб фестывалю.
Каля замка — маляўнічы драўляны касцёл 1929 года ў закапанскім стылі. Касцельны цвінтар месціцца ўжо на тэрыторыі Беларусі.
Трэцяя — добрая музыка
Сёлета наведнікаў чакае 3 поўныя дні, насычаныя альтэрнатыўнай музыкай розных напрамкаў. На “Be2gether можна будзе пабачыць больш за 50 выканаўцаў з розных краін свету, у тым ліку
“Skunk Anansie (Вялікабрытанія), “Empire Of The Sun (Аўстралія), “Roots Manuva (Вялікабрытанія), “WhoMadeWho (Данія),
“Killa Kela (Вялікабрытанія), “Гайдамаки (Украіна), “Casiokids (Нарвегія), “Bauchklang (Аўстрыя), “Рубль
(Расія), “Crystal Fighters (Іспанія), Аліну Арлову (Літва) і шмат іншых. Беларусь на фестывалі прадставяць “CherryVata, “Open Space і
“Akute. Беларускі хэдлайнер — Лявон Вольскі з праектам “Белая яблыня грому.
“Empire Of The Sun (Аўстралія)
“Skunk Anansie (Вялікабрытанія)
Чацвёртая — шмат сяброў
На любой імпрэзе весялей у кампаніі. Групам ад 4-х чалавек на “Be2gether — 25-працэнтная зніжка на квіткі. Таксама студэнтаў заахвочваюць адзначыць паездкай на фестываль
здачу летняй сесіі: кошт квітка пры прад’яўленні студбілета — усяго 200 тысяч.
Апроч таго, фэст абяцае быць міжнародным не толькі па складзе выступоўцаў, але і па складзе гледачоў. Ужо 4 гады запар у Нарвілішках беларусы традыцыйна пабратаюцца з літоўцамі.
Пятая — безліч забаваў
Сёлета на фестывалі запланавана шмат цікавостак не зусім музычнага плану, на самы розны густ. Спартыўная забава босабол — валейбол на пляцоўцы-батуце; тэатр харэографа Гіціса Іванаўскаса,
які прадставіць сюррэалістычны свет танга ў пастаноўцы "8 квадратных метраў". Апроч таго, творчае аб’яднанне “Art Forge вылепіць гліняны горад —
копію фестывалю. Любы ахвочы зможа далучыцца да стварэння з гліны скульптураў сябе, свайго намёту ці ўласнага аўтамабіля. А акторы з групы “Trupė Liūdi наладзяць на фестывальным
лузе бутафорскі ЗАГС, дзе закаханыя пары атрымаюць магчымасць адыграць “вяселле. Зрэшты, удзельнікі “Trupė Liūdi падкрэсліваюць, што да вяселля ставяцца цалкам
сур’езна, таму ўсе жадаючыя пашлюбавацца на фестывалі павінны быць дарослымі і ведаць імя, прозвішча і імя па бацьку свайго будучага партнёра па шлюбу.
----------------------------------------------------------------------
Падаць на візы можна да 17 чэрвеня
Для падачы дакументаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.
Квіткі: групавыя (ад 4 асоб) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама
праз сістэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках.