"Першапачатак" перапынілі

У гістарычным музеі датэрмінова знялі выставу Саюза пісьменнікаў. Фотавыставу "Першапачатак" і экспазіцыю да 80-годдзя СБП прэзентавалі 27 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі. Працаваць яна павінна была да 8 снежня.



zapisnaya_knizhka_i_ruchka_borodulina.jpg

"Мы выпадкова даведаліся. Нас ніхто не папярэдзіў", — паведаміў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.


Даведацца прычыну закрыцця не атрымалася: дырэктар музея не адказвае на тэлефанаванні.
 

Удзел у адкрыцці бралі Барыс Пятровіч, Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Генадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч. Пісьменнікі, якія неаднаразова крытыкавалі палітыку кіраўніка дзяржавы. У гэтым можа і быць прычына скандалу.
 

На выставе былі прадстаўлены аўтографы Васіля Быкава і Ніла Гілевіча, рэчы Рыгора Барадуліна, дакументы Максіма Танка, Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча. 
 


Каму не спадабаліся аўтографы Быкава і Гілевіча? Чаму ў гістарычным музеі датэрмінова знялі выставу Саюза пісьменнікаў?

Паводле Наша Ніва

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/377710.html