Першую кнігу Алесь Емяльянаў-Шыловіч прэзентуе 1 ліпеня
1 ліпеня (панядзелак) у паб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца прэзентацыя першай паэтычнай кнігі Алеся Емяльянава-Шыловіча «Парасонечнасць».
Кніга выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Да яе прыкладаецца кружэлка з песнямі аўтара.
«Алесь Емяльянаў-Шыловіч — асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў», — піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака.
У прэзентацыі ўдзельнічаюць:
Гурт «аРБа»
Алесь Камоцкі
Людміла Рублеўская
Сябры суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Віктар Жыбуль
Джэці
Антон Рудак
Марына Варабей
Зміцер Вішнёў
Пачатак у 19.00. Уваход вольны