Поўнаметражная версія «Вышэй за неба» знікла з YouTube
Адбылося гэта ўначы 19 чэрвеня. З моманту змяшчэння фільма на гэтым сервісе яго паспелі паглядзець больш за 70 тысяч чалавек. Згодна з заявай прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі, фільм быў выдалены па яго заяўцы. Але, тым не менш, фільм можна спампаваць з дапамогай торэнт-трэкераў ды іншых сайтах.
Адбылося гэта ўначы 19 чэрвеня. З моманту змяшчэння фільма на гэтым сервісе яго паспелі паглядзець больш за 70 тысяч чалавек. Згодна з заявай прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у
Беларусі, фільм быў выдалены па яго заяўцы. Але, тым не менш, фільм можна спампаваць з дапамогай торэнт-трэкераў ды іншых сайтах.
«Палітычная цэнзура ў дзеянні: Каракханаў, Хількевіч, Кузьмёнак, Маліноўская супраць гледача Рэспублікі Беларусь. Яны хочуць, каб вы глядзелі толькі іх «серыял»,
— менавіта так акрэслілі дзеянні ПРААН стваральнікі поўнаметражнай версіі стужкі. У сваю чаргу ПРААН зноў заявіла, што стужка не цэнзуруецца і канчатковы варыянт будзе цалкам адпавядаць
сцэнару, напісаным Курэйчыкам.
Нагадаем, раней паміж здымачнай групай і ПРААН адбыўся канфлікт. Здымачную групу адхілілі ад мантажу фінальнай версіі серыялу, пасля чаго з боку сцэнарыста Андрэя Курэйчыка пачалі гучаць
абвінавачванні ў палітычнай цэнзуры. Па яго меркаванні, непадцэнзурную версію не захоча паказваць беларускае тэлебачанне.
Акрамя актуальных для Беларусі праблем СНІДу і наркаманіі ў фільме паказаныя праблемы «чорных спісаў» дзеячаў культуры, міліцэйскага тэрору і адвольных арыштаў актывістаў апазіцыі.
Да таго ж, у стужцы зняліся непажаданыя для беларускага тэлебачання персоны: Алег Хаменка, Аляксандр Кулінковіч ды іншыя.