Польскі інстытут запрашае на Дзень народзінаў Шапэна

Польскі Інстытут у Мінску і гандлёва-забаўляльны цэнтр DANA MALL запрашаюць на святкаванне Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна.

plakat_szapen_2018.jpg


У 2018 годзе адзначаецца 208 год з дня нараджэння выдатнага кампазітара і піяніста Фрыдэрыка Шапэна. Па адных звестках, ён нарадзіўся 22 лютага, па іншых – 1 сакавіка 1810 года. Штогод з канца лютага да пачатку сакавіка ў розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці гэтай вялікай асобы ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.
Музыка Шапэна гучала не толькі ў самых вядомых канцэртных залах свету, але нават ля пірамід у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і міжнароднай касмічнай станцыі.
Святкаванне Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна з Польскім Інстытутам у Мінску ў розных незвычайных месцах беларускай сталіцы стала ўжо добрай традыцыяй. Арганізатары імкнуцца не толькі ўшанаваць памяць выдатнага кампазітара, але і данесці да слухачоў панадачасовую сутнасць яго творчасці.
Сёлета паслухаць музыку кампазітара, а таксама паўдзельнічаць у цікавых акцыях святочнай праграмы можна будзе ў нядзелю, 25 лютага, у гандлёва-забаўляльным цэнтры DANA MALL. Выканаўцы будуць іграць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны Шапэна не толькі на сапраўдным канцэртным раялі, але і на разнастайных ударных інструментах.
Для вас выступяць піяніст-віртуоз, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Кедук, ансамбль ударных інструментаў "MINSK PERCUSSION CLASSIC", вучні Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Ф. Шапэна г. Мінска. 
Таксама будуць конкурсы, віктарыны, сюрпрызы ад арганізатараў і салодкі пачастунак.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!