Польшча фінансуе рамонт дому Чэслава Немэна ў Старых Васілішках

Улады Польшчы выдзяляюць грошы на рамонт польскіх гістарычных аб'ектаў за мяжой.



Музей-дом Чэслава Немэна ў Старых Васілішках. By S99 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, wikimedia.org

Музей-дом Чэслава Немэна ў Старых Васілішках. By S99 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, wikimedia.org

На рамонт і рэканструкцыю помнікаў гісторыі за мяжой польскія ўлады плануюць прызначыць 6 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 398 тысяч еўра), паведамляе „Rzeczpospolita”. Рэканструкцыяй помнікаў займаецца Інстытут Polonika, які на днях абвясціў спіс аб'ектаў польскай культурнай спадчыны за мяжой, якімі зоймуцца кансерватары. Працы будуць праводзіцца, у прыватнасці, ва Украіне, Літве, Беларусі, але таксама ў Францыі і Злучаных Штатах Амерыкі.

Большая частка кансерватарскіх прац запланаваная на ўсходніх тэрыторыях даваеннай Польшчы. Адным з цікавейшых праектаў з’яўляецца кансервацыя фрэскаў у пасляезуіцкай царкве ў Львове.

Польскія спецыялісты будуць таксама працаваць у Львоўскім армянскім саборы Успеньня Найсвяцейшай Панны Марыі.

Вельмі цікавым праектам з’яўляецца працяг рэканструкцыі калегіяльнай царквы Святой Тройцы ў Алыцы. Праца ідзе таксама ў калегіяце святога Лаўрэнцыя ў Жоўкве, а таксама на базыльянскіх могілках у Крэмянцы.

Таксама некалькі тыдняў таму „Rzeczpospolita” паведамляла пра тое, што будзе адрамантаваны сямейны дома вядомага польскага спевака і выхадца з Беларусі Чэслава Немэна ў Старых Васілішках (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Інстытут Polonika фінансуе, сярод іншага, рамонт даху будынка.

У сваю чаргу ў Латвіі будуць працягвацца работы па аднаўленні парафіяльнага касцёла святога Людвіка ў Краслаўцы.

“Праца інстытуту не засяроджваецца выключна на былых усходніх тэрыторыях Польшчы”, — кажа дырэктар Poloniki Дарота Янішэўска-Якубяк (Dorota Janiszewska-Jakubiak). Яна дадае, што ў выпадку былых усходніх земляў прыярытэтам з’яўляецца захаванне гістарычных помнікаў, у сваю чаргу ў выпадку Заходняй Еўропы і ЗША гаворка ідзе пра кансерватарскія працы.

www.radyjo.net