Помнік Якубу Коласу паставяць на малой радзіме паэта
Міністэрства культуры абвясціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БЕЛТА. Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная.
![euroradio.fm euroradio.fm](/img/v1/images/kolas_pomnik.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
euroradio.fm
«Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсці найбольш выразны вобраз класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэння помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва», — цытуе БЕЛТА міністэрства.
Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч BYN, якія выдаткуе Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт.
Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 году ў засценку Акінчыцы Мінскага павету Мінскай губэрні, цяпер гэта тэрыторыя гораду Стоўбцы.