PR-дырэктар Джамалы: прапаноў выступіць на «Славянскім базары» не было

Ніхто ўкраінскую спявачку на фестываль у Віцебск не запрашаў, сцвярджае ейны прадстаўнік Дзяніс Казлоўскі. «Мы пра гэта даведаліся, таму што журналісты пачалі прасіць каментары», — падкрэсліў ён.

Джамала. Фота з сайта belsat.eu

Джамала. Фота з сайта belsat.eu


Намесніца дырэктара «Славянскага базару» Юлія Вайлунова заявіла, што афіцыйная заява з гэтай нагоды будзе зроблена пазней. Між тым неафіцыйны крыніца ў аргкамітэце пацвердзілі, што запрашаць Джамалу ў Віцебск першапачаткова не планавалася.


Інфармацыя пра тое, што замест Джамалы на «Славянскі базар» прыедзе Сяргей Лазараў ды IVAN, зʼявілася на мінулым тыдні.


8 ліпеня расійскі рэсурс L!FE са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што арганізатары «Славянскага базару» адмовіліся ад выступу Джамалы на карысць папулярнага расійскага выканаўцы, які на «Еўрабачанні–2016» заняў другое месца.


Перамовы з Джамалой нібыта вяліся некалькі месяцаў, аднак арганізатары не змаглі задаволіць шэраг умоў украінскай дэлегацыі і вырашылі яе не запрашаць.


Галоўнай прычынай адмовы ў кулуарах конкурсу называюць асцярогі арганізатараў і імкненне пазбегнуць «палітычных акцый», якія каманда Джамалы дазваляла сабе падчас «Еўрабачання» ў Швецыі.


 belsat.eu