Прапаную дыскусію

Шаноўная рэдакцыя, я шчыра ўдзячны вам за цікавую газету. У «Новым Часе» я знайшоў шмат пазнавальных і глыбокіх матэрыялаў, прысвечаных пытанням культуры і гісторыі нашай Бацькаўшчыны, славутым асобам мінулага. На жаль, зараз амаль не засталося перыядычных выданняў, якія асвятлялі б гэтыя тэмы. Кудысьці знік часопіс «Спадчына», і ўжо яго даўно няма ў кнігарнях. Распавядзіце на старонках газеты пра лёс «Спадчыны». Ці яна яшчэ выдаецца, ці часопіс знік назаўсёды?

Прапаную таксама зладзіць у «Новым Часе» абмеркаванне праблемы страты нашай нацыянальнай самабытнасці і непаўторнасці, зрусення беларусаў, няведання сваёй гісторыі і нацыянальнай культуры. На маю думку, варта нават распачаць дыскусію, зрабіць новую рубрыку, дзе будуць змяшчацца супрацьлеглыя пункты гледжання на гэтыя праблемы, публікавацца розныя погляды і прапаноўвацца шляхі развіцца нашай краіны ў ХХІ стагоддзі.
 Антон Дацкевіч