Праз “ямы” і войны да сучаснасці: Алесь Госцеў расказвае пра гісторыю гарадзенскай пошты

Алесь Госцеў — гарадзенскі краязнаўца і калекцыянер, для гісторыі гарадзенскай пошты з’яўляецца асобаю знакавай. Яго калекцыя пачтовых артэфактаў, звязаных з Гарадзеншчынай, адзначана залатымі медалямі на пяці філатэлістычных выставах. Пра некаторыя цікавосткі з гэтай гісторыі ён распавёў “Твайму стылю” ў Сусветны дзень пошты.



aliesj_hoscieu.jpg

Аднак першай гарадзенскай ён лічыць пісьмовую згадку пра тое, што Стэфан Баторый усталяваў кошт перасылкі прыватных лістоў незалежна ад адлегласці ў 4 польскіх гроша. Адбылася гэта падзея ў 1583 годзе, а кароль жыў у Гродне пачынаючы ад 1579, таму ёсць вялікая верагоднасць, што загад пісаўся менавіта ў нашым горадзе.+

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54781

Дакладна існавала тут почта ў XVIII cтагоддзі ў час Пятра І, калі на паштовых шляхах былі заснаваны “ямы”– паселішчы, жыхары каторых, ямшчыкі, павінны былі падтрымліваць добры стан дарог, а таксама  мяняць і карміць коней для падарожных.+

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=386&ImageId=54768

Важнай персонай у гісторыі гарадзенскай пошты Алесь Госцеў лічыць першага ўпраўляючага паштовай часткай у Гродне губернскага поштмайстра, cтацкага саветнiка Якава Антонавiча Памеранскага (1825–1886). Пасля кіраўніцтва мясцовай поштай ён 10 гадоў быў гарадскім галавой. Але ганаровае месца ў гісторыі Гродна яму забяспечыла не толькі жыццё і служба пошце і гораду. Яго магіла на старых праваслаўных могілках дапамагла гісторыкам уталяваць месца пахавання маці Максіма Багдановіча. Так, гісторыя пошты дапамагае вывучаць гiсторыю i культуру края з не меншым поспехам, чым па iншых, значна больш прызнаных крынiцах, зазначае Алесь Госцеў.+

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=469&ImageId=54777

Самым “паштовым” месцам Гродна краязнаўца лічыць частку сучаснай вуліца Ажэшка паміж Тэлеграфнай і Сацыялістычнай (былая Паштовая).+

 

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54774

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54775

Там Гродзенскае паштовае ведамства з 1843 па 1903 арэндавала былы палац князёў Масальскiх (на той час — прыватны дом Фрумкiна) якi i зараз месцiцца на рагу вулiц Савецкай (тагачасная Саборная) i Ажэшкi (Садовая, пазней —  Мураўёўская). У снежнi 1902 г. яно перасялiлася таксама ў дом Фрумкiна па вуліцы Мураўёўскай i было вядома жыхарам ажно да 1919 г. як "Почтово-телеграфная контора". Сёння ў гэтым будынку месціцца 23-е аддзяленне сувязi. +

 

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54776

Як адметнасць гісторыі мясцовай пошты краязнаўца адзначае і тое, што на працягу трохi меней чым ста гадоў на землях Гарадзеншчыны шэсць разоў мянялася дзяржаўнае праўленне i кожная такая змена адбiвалася на дзеяннях пошты. Адным са сведчанняў зменаў улады ў яго калекцыі з’яўляюцца савецкія маркі 1939 года, штэмпеляваныя польскімі пячаткамі: сваіх новая ўлада зрабіць яшчэ не паспела.+

 

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=539&ImageId=54770

Рэліквіямі часоў другой сусветнай вайны з’яўляюцца лісты ў Гродна з канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Польшчы і савецкія салдацкія “трохкутнікі”.+

 

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=493&ImageId=54771

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=376&ImageId=54772

Цікава, што пад час акупацыі Гродна быў загад немцаў аб змене назвы горада на Гартэн, у памяць аб яшчэ крыжацкіх часах. Аднак тыя намеры не спраўдзіліся. Гашэнні і “жыроўкі” ваеннага часу маюць надпісы “Grodno”, перайменаванне адбылося толькі на паперы.+

 

З цікавостак паваеннага часу Алесь Госцеў зазначае, што на першым беларускім "тэатральным" гашэнні  памясцілі менавіта гарадзенскі тэатр.+

 

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54782

"Для калекцыянера-філатэліста мае значэнне ўсё, што тычыцца пошты", — кажа Алесь Госцеў і просіць напісаць пару словаў на ўспамін пра нашу размову на лісце паперы. "Пастаўлю на яго штэмпель памятнага гашэння", — патлумачыў ён.

 

Такім чынам, пажаданні ад "Твайго стылю" маюць шанец таксама стаць артэфактам, прысвечаным 141-м угодкам Міжнароднага дня пошты, у паштовай гісторыі Гарадзеншчыны.+

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=484&ImageId=54780

 

Даведка: Алесь Госцеў — адзін з аўтараў  кніг ”Кронон. Летопись города на Немане (1116–1990)”, “Королевский город Гродно" і “Гродназнаўства”, стваральнік ліцэйскага  музея "Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны 12–21 стст.”, краязнаўца, калекцыянер, філатэліст

 

www.t-styl.info

 

Здымкі аўтаркі і з уласнага архіва Алеся Госцева