Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

На прэзентацыю зборніка вершаў Андрэя Хадановіча «Школа травы» запрашае ў рамках праекта «Я кнігу маю» Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

16.10_prezentacyja_knihi_andreja_hadanovicza.jpg



У кнігу “Школа травы” ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017–2019 гадах. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Цягам вечара творцы з “Five – storey ensemble” прадставяць музыку, напісаную да вершаў з кнігі і выканаюць яе разам з аўтарам. У імпрэзе таксама бяруць удзел Уладзімер Арлоў, Ігар Крэбс і Віталь Рыжкоў.

Апроч тэкстаў і музыкі прысутных, будуць спробы выклікання паэтычных духаў Адама Міцкевіча і Генрыха Гайнэ, Восіпа Мандэльштама і Уладзіміра Маякоўскага. Але сеанс спірытызму — вялікая імправізацыя, так што магчымыя “касякі”.
Напрыканцы — аўтограф-сесія.
Імпрэза пройдзе 16 кастрычніка. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Адрас: г.Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.

Суполка імпрэзы “Вконтакте”: https://vk.com/event187400695
Суполка імпрэзы Facebook: https://web.facebook.com/events/411832202856254/

Паводле прэс-рэлізу