Прэзентацыя беларускай інтернет-бібліятэкі Kamunikat.org у Гомелі

6 чэрвеня а 17.00 у парк-гатэлю «Замкавы», што па адрасе Гагарына, 6 адбудзецца прэзентацыя Беларускай Інтернет-Бібліятэкі Kamunikat.org. Госці вечару: Барыс Пятровіч (Сачанка) — Старшыня Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Віктар Шалкевіч — бард, шоўмэн, акцёр Гарадзенскага тэатра лялек.



kamunikat_500x353.jpg

Падчас сустрэчы пакажам таксама фільм Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.

Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org — гэта:
• тысячы кніг ў электронным варыянце.
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і з-за мяжы
• класіка і сучаснае беларускай літаратуры.
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы.
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа.
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету.
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа.
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90. гадоў ХХ стагоддзя.
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў
• раздзел «Што новага», а ў ім — навінкі беларускага выдавецкага рынку.
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету. Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org — адзіная ў сеціве так багатая скарбніца разнастайных беларускіх электронных матэрыялаў.