Прэзентацыя кнігі Валерыя Дубоўскага «На пачатку маўчання» — 10 кастрычніка
10 кастрычніка ў мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Валерыя Дубоўскага «На пачатку маўчання». Кніга пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У вечарыне возьмуць удзел: Уладзімер Арлоў, Валеры Дубоўскі, Сяргей Законнікаў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Пётра Садоўскі, Аксана Спрынчан, а таксама Валянціна Лузіна (у былым намеснік
старшыні Ашмянскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета).
Вершы прачытаюць: акцёры тэатра імя Янкі Купалы Аліна Сідарава, Тэатра-студыі кінаакцёра Ала Прокіч, а таксама аўтар.
Вядучы вечарыны Міхась Скобла.
Пачатак у 19.00. Уваход вольны