Прэзентацыя “Помсты” і “Дзявочых зарокаў” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы
22 кастрычніка 2013 г. на сцэне мінскага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных версій “Помсты” і “Дзявочых зарокаў” Аляксандра Фрэдры.
Прэзентацыя беларускага выдання твораў геніяльнага пісьменніка эпохі рамантызму адбудзецца ў рамках Месяца польскай літаратуры, арганізаванага сумесна выдавецтвам “Логвінаў” і Польскім інстытутам у Мінску.
У сустрэчы, якую будзе весці Лявон Баршчэўскі, прымуць удзел перакладчыкі гэтых вядомых твораў — Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Свайго роду сюрпрызам прэзентацыі стане пастаноўка фрагментаў згаданых п’ес у выкананні акцёраў тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёр — Мікалай Пінігін.
Сустрэчы адбудзецца на рэпетыцыйнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (службовы ўваход) 22 кастрычніка ў 18:00.
Уваход вольны. Запрашаем усіх жадаючых.
Прэс-служба Пасольства Рэспублікі Польшча