Прынесці свае кнігі, а з паліц узяць нешта новае. У Жлобіне з'явілася вулічная бібліятэка
Яркія стэлажы для буккросінгу з'явіліся ў Жлобіне. Браць і прыносіць кнігі можа кожны ахвотны.

Вулічную бібліятэку ўсталявалі на вуліцы Дзяржынскага, паведамляе мясцовае выданне «Новы дзень».
Адзначаецца, што побач з зонай буккросінгу размешчаны дзіцячая гарадская бібліятэка і тэматычныя лаўкі.
Бібліятэка ўяўляе з сябе пяць яркіх стэлажаў рознага колеру, куды кожны можа прынесці ўжо прачытаныя свае кнігі, а з паліц ўзяць нешта новае.