Рагачоўцы з TOR BAND апублікавалі навагоднюю песню пра «мужычка з сінімі пальцамі і вуснамі»

Рок–гурт з Рагачова TOR BAND падрыхтаваў новы пратэстовы хіт «Навагодняя казка» пра «мужычка з сінімі пальцамі і вуснамі». Цэнтральнай фігурай хуліганскага відэашэрагу з’яўляецца Дзед Мароз, апрануты ў адзенне непалітычных колераў.


«Радуюцца дзеці, мама з татам танчаць — болей сіні рот нічога не скажа», — спяваецца ў запамінальным рэфрэне новага хіта рагачоўцаў.
Музыкі ў апісанні да кліпа звярнуліся да гледачоў:
«Ад імя ўсяго калектыва хочам павіншаваць вас з надыходзячым Новым Годам. Мы ўвасобілі ўсе вашыя пажаданні ў нашым новым і жартаўлівым відэакліпе. Вось яна — народная творчасць!!!»


У куплетах у стылі хорар–панк пазнаюцца збіральныя вобразы антыгерояў сыходзячага 2020 года: дзед мароз з пагонамі, снягурка з бюлетэнямі...
Драйвовы матыў, запамінальныя радкі і пераможны настрой — нешта падказвае, што гэтая песня будзе гучаць з дынамікаў многіх беларусаў у навагоднюю ноч 2020 года.  
flagstok.info