Раман Арлоў і праект «У нескладовае» прэзэнтуюць песню да дня народзінаў Каліноўскага

«Кастусь Каліноўскі — чалавек, які змусіў іншыя народы паважаць беларускія інтарэсы ў кантэксце паўстання 1863 года, і фактычна абвясціў першы Беларускі Урад у Вільні», — кажа Раман Арлоў. Прэзентацыя песні адбудзецца 2 лютага на фестывалі «Узаемна» ў Мінску.

arlou_raman.jpg


Беларускі Музычны Фэст UZAJEMNA!/УЗАЕМНА! пройдзе ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага 2 лютага ў мінскім клубе Re:public. Сярод удзельнікаў: Żywiołak (Польшча), DZIECIUKI, ZNICH&RUTVICA, PAWA, СТАРЫ ОЛЬСА, Раман Арлоу і "У нескладовае".
Падчас фэсту Раман Арлоў і праект "У нескладовае" прэзентуюць песню "Скажы, Кастусь".
«Кастусь Каліноўскі — чалавек, які змусіў іншыя народы паважаць беларускія інтарэсы ў кантэксце паўстання 1863 года, і фактычна абвясціў першы Беларускі Урад у Вільні. Таму для мяне першая беларуская дзяржава ў Новай Гісторыі — менавіта дзяржава Каліноўскага, а не БНР.  І гэтая дзяржава была больш народнай па ўсіх паказчыках. Таму я не мог не напісаць песню "Скажы, Кастусь"», — гаворыць Раман Арлоў.