Распачаўся праект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі

Беларусы распачалі новы праект, які ў цікавай форме распавядзе пра асаблівасці беларускай вопраткі і яе рэгіянальныя адметнасці, раскрые эстэтыку беларускага нацыянальнага строю. Пераканайцеся самі, гэта вельмі прыгожа!

dscf8893_2.jpg


Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Дзякуючы праекту вы даведаецецся, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны. Пабачыце, што нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці. А таксама дазнаецеся пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага строю.



Першы экскурс — у Берасцейскі край. 



Наступныя відэа будуць публікаваць на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі.
Сам праект будзе рэалізоўвацца на беларускай і англійскай мове, што дазволіць вам паказаць гэтую прыгажосць сябрам-замежнікам.
Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.