Распачаўся збор сродкаў на экранізацыю «Народных мсціўцаў» Быкава

На платформе talaka.by ідзе збор сродкаў на экранізацыю апавядання Васіля Быкава «Народныя мсціўцы».

Кадр з трэйлера

Кадр з трэйлера


«Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзнікла ў 2009 г. і з той пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да незнятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў. У гэтым годзе я планую давесці праект да завяршэння (перазьняць цалкам з іншымі акторамі) і кінапаказу», — адзначае кіраўнік праекту.


Паводле ягоных слоў, апавяданне Васіля Быкава «Народныя мсціўцы» «уздымае шмат цікавых пытаньняў маральнага выбару, заежджанай ужо «талерантнасці», цярплівасці і г.д».
«Прычым, праблематыка, моманты, разглядаемыя ў творы характэрны не толькі для беларусаў, яны ў прынцыпе, агульначалавечыя», — падкрэсьлівае Меліхавец.
На здымкі фільма трэба сабраць 12 тысяч рублёў (1прыблізна 6 тысяч даляраў). На дадзены момант ужо сабрана 1.895 тысяч — каля 15%.
Паводле svaboda.org