Па традыцыі ён уключыў у сябе музычную і паэтычную часткі. На першай выступілі гурт
Martin S.,
Яўген Барышнікаў і дуэт
Сяргея Башлыкевіча і Ганны Рубчэні. А свае вершы чыталі паэты
Андрэй Адамовіч і
Павел Горбач.
Martin S. даволі рэдка пачуеш у акустычным варыянце, бо напрамак у музыкаў больш электронны і цяжкі. Тут жа атрымалася даволі лірычнае ды цёплае гучанне.
Андрэй Адамовіч вядомы за сваю незвычайную паэзію, дзе ў творах зусім няма рыфмы. За зборнік вершаў «Дзень паэзіі смерці дзень» уганараваны прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У 2015 творца выпусціў кнігу «Таўсьціла і лешч», якая праз год атрымала 3 месца ў прэмі імя Ежы Гедройца. Творы Адамовіча перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую і іншыя мовы.
Яўген Барышнiкаў спалучае тэхнічнасць акампанементу, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя «тутэйшасцю» тэксты. Музыка спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а штораз шчырае перажыванне песняў, узнаўленне пачуцця і ідэі на вачах у аўдыторыі.
Даволі малады
Павел Горбач, лаўрэат паэтычнага конкурса «Рухавік», піша вершы на грамадскія і палітычныя тэмы. Паэт амаль у кожным творы іранічна падкрэслівае жыццё беларуса, а таксама піша на трасянцы. Павел Горбач заснаваў сваю культурную пляцоўку пад назвай «Алк Сядзіба».
Апошні і, верагодна, самы доўчаканы госць —
Сяргей Башлыкевіч разам з
Ганнай Рубчэняй прадставіў некалькі новых песень праекта Leibonik. Гурт назвалі «Адкрыццём года ў беларускай музыцы» паводле прэміі «Героі году-2014».
Сёлета Башлыкевіч выступаў у конкурснай праграме фестываля «Басовішча».