Relikt выпусцілі кліп пра падзеі, якія змянілі Беларусь (відэа)
Гурт Relikt зрабіў кавэр на вядомую песню «Прыйдзе іх дзень» легендарнага беларускага рок-гурта 80-ых «Бонда».
![relikt_photo.jpg relikt_photo.jpg](/img/v1/images/relikt_photo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Відэакліп, які нядаўна з'явіўся ў Сеціве, "рэлікты" пракаментавалі наступным чынам:
“Сёлетнія падзеі змянілі беларусаў і Беларусь. Таму мы пераасэнсавалі песню "Прыйдзе іх дзень". Здаецца, гэты Дзень прыйшоў. У адзінстве нашым сіла. Будзем разам!”
Арыгінальная версія кампазіцыі была сачынена «Бондай» больш за 30 гадоў таму. Дарэчы, удзельнікамі гэтай каманды былі пазней створаныя гурты “Крама” і Ulis.
Відэакліп на песню “Прышоў гэты дзень” стварыў рэжысёр Кірыл Чычэліс. Ён выкарыстаў здымкі з жнівеньскіх акцый у краіне ды перакрыжаваў іх з архіўнымі кадрамі з 90-ых ды “нулявых” гадоў.
Паводле прэс-рэліза