Русіфікацыя нарастае
За 10 гадоў доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 25 да 15%.
У 2013/2014 навучальным годзе колькасць вучняў беларускамоўных школ скарацілася чарговы раз.
Так, школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, засталося толькі 15% (142 тысячы дзяцей, гэта кожны сёмы вучань).
Яшчэ летась іх было 16,4%, а дзесяць гадоў таму — 24,8%.
Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы — усяго 2%.
Падобная сітуацыя і ў дзіцячых садках. Па-беларуску навучаецца 11% дашкольнікаў (45 тысяч чалавек), летась было 11,4% дзяцей.
Ва ўніверсітэтах сітуацыя крытычная. Па-беларуску вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 600 чалавек, летась было каля 700 чалавек. Гэта ўсяго 1 з 670 студэнтаў.