Салідарнасць

Перадача для дзяўчат, перадача для хлопцаў, паштоўкі, малюнкі, фотаздымкі і экспазіцыя турэмнай камеры. Усё гэта можна пабачыць у Мінску на выставе “Салідарнасць,
прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары, разгон акцыі пратэсту і арышты соцень людзей.

Перадача для дзяўчат, перадача для хлопцаў, паштоўкі, малюнкі, фотаздымкі і экспазіцыя турэмнай камеры. Усё гэта можна пабачыць у Мінску на выставе “Салідарнасць, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары, разгон акцыі пратэсту і арышты соцень людзей.

Адна з арганізатарак выставы — Алёна Валынец-Чарняева — распавяла, што такая ідэй з’явілася пад Новы год. “Было вельмі сумна, бязрадасна пасля тых падзей, але пачалі выходзіць на свабоду першыя людзі пасля “сутак. І мы хацелі зрабіць ім невялікі падарунак, каб яны на ўласныя вочы пабачылі салідарнасць людзей з імі. Прыкладна тыдзень таму мы пачалі збіраць экспанаты. У нас ёсць сярод экспанатаў кніга Фуко, якая ў 2006-м адседзела суткі першы раз, а цяпер — другі, — гаворыць Алёна Валынец.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў падчас адкрыцця выставы зачытаў сваё эсэ “Незалежнасць, напісанае ў 1990 годзе, але і праз 20 год, яно, на думку аўтара, “на вялікі жаль, не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але яшчэ больш набыла яе ў нашых шыротах. “Мы павінны адказваць на пытанні: ці можа быць вольнай нацыя, якая не мае незалежнай дзяржавы, і ці можа дзяржава быць сапраўды незалежнай, калі нацыя нявольная, калі людзі ў гэтай дзяржаве не пачуваюцца сваімі на сваёй зямлі. Але я веру, што так калі-небудзь абавязкова будзе. І гэта залежыць ад усіх нас, — сказаў Уладзімір Арлоў.

На адкрыцці выставы прысутнічалі паэт Андрэй Хадановіч, музыка Лявон Вольскі, былі людзі з ліку тых, хто 19 снежня быў затрыманы і асуджаны да адміністрацыйнага арышту, яны дзяліліся сваімі ўражаннямі ад падзей, расказвалі пра іх падтрымку з волі. У дзень адкрыцця выставы невялікі офіс партыі БНФ быў перапоўнены людзьмі. Выстава “Салідарнасць будзе працаваць да 31 студзеня, але інсталяцыя камеры будзе дэманстравацца толькі два дні.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: