Саладуха, Ваданосава і Re1ikt заспяваюць на адной сцэне

9 чэрвеня кафэ «Грай» адзначыць Міжнародны Дзень сяброў і свой другі Дзень народзінаў насычанай канцэртнай праграмай. 

afisha_9_6_hraj_kafe.jpg

Арганізатары абяцаюць мерапрыемствы на любы густ: вясёлыя аніматары, танцы да ўпаду ад «Сваіх танцаў» і «Дударскага клуба», сюрпрызы, дзіцячы куток ад студыі дзіцячых святаў «Смяшынка», падарункі ад турыстычнай кампаніі «Вакол Свету», пачастункі для ўсіх, экскурсіі па рэстаране і конкурс па з`яданні дранікаў на час.
Музычныя госці свята — кавер бэнд «Мэрылін Манро», гурт Re1ikt, Ангус і Dr. Jack, Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra, Аляксандр Саладуха, і многія іншыя.
Праграма пачнецца 9 чэрвеня з 13.00, уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу