Салістка гурту IOWA выставіла на аўкцыён сваю карціну
Усе сродкі ад продажу лота будуць пералічаныя ў Фонд культурнай салідарнасці.
Салістка гурту IOWA Кацярына Іванчыкава выставіла на аўкцыён сваю карціну. Грошы ад продажу яна мае намер пералічыць у Фонд культурнай салідарнасці для падтрымкі «беларускага народа і дзеячоў культуры, якія пацярпелі ад рэпрэсій», паведамляе ay.by.
- Я намалявала гэтую птушку ... нават, напэўна, гэта я. Гэтая карціна нагадвае мне Васняцова: яго карціну Сірын і Алканост. Песня радасці і смутку. Для мяне гэта нешта чароўнае. Птушка - яна спявае. У яе ёсць голас, упэўненасць. І па яе настрою, яе паставе я адчуваю, што гэтая птушка шукае баланс. І яна на правільным шляху, - кажа Кацярына.
Усе сродкі ад продажу лота будуць пералічаныя ў Фонд культурнай салідарнасці.
Таргі завершацца 16 снежня. За 15 тысяч рублёў можна купіць карціну, не чакаючы заканчэння таргоў. Зроблена 12 ставак, максімальная - 3 тысячы рублёў.
tut.by