Scorpions прадставілі песню, прысвечаную барацьбе з каронавірусам (відэа)

Група Scorpions прадставіла песню Sign of Hope. Паводле музыкаў, яна мусіць стаць сімвалам надзеі падчас пандэміі каронавіруса.


Прэм'ера песні адбылася на YouTube-канале гурта 28 красавіка. "У гэтыя дні мы працуем над мноствам хард-н-хэві песняў для нашага новага альбома ... Але з-за драматычнай пандэміі Covid-19 мы хочам даць вам невялікі знак надзеі, які прыйшоў прама з сэрца ў смутныя часы. Заставайцеся здаровымі і беражыце сябе. Мы любім вас", — кажуць музыкі ў апісанні да відэа.